Што, як не мастацтва, можа аб'яднаць моладзь і старэйшае пакаленне? 
Удзельнікі гуманітарнага праекта "Путь к долголетию: забота, общение, творчество" 20 верасня 2024 года наведалі Палац культуры імя М.Горкага, дзе удзельнікі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля “Харошкі” прадэманстравалі яркі, прыгожы, эмацыйна багаты, надзвычай кранальны харэаграфічны спектакль “Памяць сэрца”. 

У спектаклі гучала тэма складанага, трагічнага лёсу жанчыны падчас вайны… Але артысты на сцэне перадалі і сапраўднае свята, сімвал адраджэння і светлай надзеі “Беларускае вяселле”.
Спектакль напоўніў яркімі эмоцыямі і пачуццямі усіх удзельнікаў праекта.